Аказваецца, дасюль не ўсе ў курсе, што не ўсе пратэстоўцы і нават не ўсе лідары і лідаркі ў 2020 годзе былі класічнымі змагарамі за беларушчыну. Здавалася б, калі гаворка пра сапраўды маштабны, агульнанацыянальны пратэст, гэта мусіць быць відавочна, але не. Таксама, здавалася б, гэта ўжо і не варта згадваць, але цяпер палітзняволеныя выходзяць, а мы здзіўляемся, што яны не такія, якімі мы іх сабе намалявалі. Няёмка атрымліваецца.
Merkavanni
(Не)адэкватныя чаканні ад палітзняволеных