Спробы Віктара Бабарыкі захаваць пазіцыю «і нашым, і вашым» ужо прывялі да скандальнага рэзанансу і могуць пазбавіць яго палітычных перспектываў, мяркуе аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі. Асцярожныя і неадназначныя выказванні Бабарыкі ў пытанні вайны Расеі супраць Украіны выглядаюць як працяг стратэгіі 2020 года, разлічанай на прарасейскі электарат, але ў цяперашніх умовах такая лінія не спрацуе, падзяліўся эксперт у эфіры «Белсату». Сабралі самае цікавае з размовы.