Другі Усходні акруговы вайсковы суд Расеі асудзіў грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева да 22 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры аднаго мільёну расейскіх рублёў. Мужчыну абвінавацілі ў падрыве цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі 29 і 30 лістапада 2023 года. Пра гэта прэс-служба суда паведаміла 18 снежня.