Жыхароў гомельскага шматпавярховіку, дзе сёння адбыўся выбух, засялілі ў гатэлі, некаторых забралі да сябе сваякі. Людзям аказалі псіхалагічную дапамогу. Улады паабяцалі, што цягам содняў адмыслоўцы абследуюць канструкцыі будынку і высветляць, ці бяспечна вяртацца ў кватэры.