Analityka

МАРГ нахлусіў пра цэны на аліўе: салат сёлета не патаннеў, а моцна падаражэў

Салат аліўе. Фота: Freepik
Салат аліўе. Фота: Freepik

«Індэкс аліўе» ў Беларусі, які штогод вядзе «Белсат», сёлета паказаў моцны рост. Прычым падаражэлі як звычайная версія салату, гэтак і самая танная. Разам з тым улады краіны заяўляюць пра патанненне аліўе, што не адпавядае рэчаіснасці і нават афіцыйнай статыстыцы.