Гарачае абмеркаванне ў сацсетках выхаду чарговай групы палітвязняў было цалкам прадказальнае, калі ўлічыць іх склад і тую акалічнасць, што са 123 асобаў 114 адразу выправадзілі ва Украіну. Якой логікай кіраваліся ўлады, адпраўляючы туды разам з грамадзянамі Украіны беларусаў, зразумець можна. Варыянтаў некалькі, але галоўнае – Лукашэнка прадэманстраваў, што сваіх апанентаў ён можа выкінуць у любую краіну, акрамя Расеі. Такім чынам, ён, магчыма, сам не жадаючы гэтага, прадэманстраваў, што сёння для яго Украіна стаіць у адным шэрагу з краінамі Еўразвязу.
Merkavanni
Выказванні з асуджэннем дзеянняў штабу Бабарыкі нагадваюць калгасны сход