Gistoryi

Фельчарка ў выгнанні – пра работу ў вёсцы, павагу да беларускіх стаматолагаў і цяжкасці прафесійнай дзейнасці

img
Стаматолаг і асістэнтка на прыёме. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels

Фельчарка-акушэрка паводле адукацыі, Ганна (імя гераіні мы змянілі на ейную просьбу) ужо больш за 15 гадоў працуе асістэнткай стаматолага. Два з паловай гады таму яна з’ехала з Беларусі пасля некалькіх адміністратыўных арыштаў, і ў Варшаве да вяртання ў медыцыну працавала ў клінінгу, была памочніцай на кухні ў дзіцячым садку. У інтэрвʼю «Белсату» яна распавяла, як ёй працавалася адзіным медыкам у беларускай вёсцы, ці проста было знайсці працу паводле спецыяльнасці ў Польшчы і ў чым польскія стаматолагі саступаюць нашым.