Naviny

Беларус купіў SIM-карту сыну, а з часам высветліў, што мае доступ да чужога тэлеграм-акаўнту з перапіскамі

Мужчына глядзіць у тэлефон
Мужчына карыстаецца тэлефанам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Nathan J Hilton, pexels.com

Жыхар Менску Дзмітрый год таму набыў SIM-картку МТС для смарт-гадзінніка дзіцяці. Калі яе пераставілі ў тэлефон і зайшлі пад гэтым нумарам у Telegram – выпадкова трапілі ў чужы акаўнт. Як мужчына распавёў MyFin.by, разам з акаўнтам яны атрымалі доступ і да асабістых перапісак, тэлефоннай кніжкі. Высветлілася, што мабільны аператар ведае, што такое магчыма