Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс заявіў, што ЗША пакуль не прасілі пра магчымае аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняў праз Клайпедскі порт, але ён назваў умову дазволу на гэта. Пры гэтым застаецца не развязаным пытанне заблакаваных у Беларусі літоўскіх фураў.