рэпартаж

Прэмію Сахарава не ўручылі лаўрэатам. Што казалі пра Пачобута, Лукашэнку і палітвязняў

Злева направа: журналістка грузінскай газеты «Батумэлэбі» (ბათუმელები) Ірма Дымітрадзе, старшыня Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсаля, дачка Анджэя Пачобута Яна Пачобут
Злева направа: журналістка грузінскай газеты «Батумэлэбі» (ბათუმელები) Ірма Дымітрадзе, старшыня Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсаля, дачка Анджэя Пачобута Яна Пачобут. Страсбур, Францыя. 16 снежня 2025 года. Фота: Philippe Bussin / European Union / Europa.eu

Лукашэнка хацеў бы, каб Еўропа спыніла падтрымку дэмакратычнай Беларусі, але рабіць гэтага нельга, бо ў Беларусі працягвае дзейнічаць рэпрэсіўны канвеер. Пра гэта казалі перад цырымоніяй прэміі Сахарава, адзін з лаўрэатаў якой цяпер у няволі ў Беларусі.