За вызваленне палітвязняў Аляксандр Лукашэнка атрымаў ад ЗША абяцанне зняць санкцыі з беларускага калію. Гэта вялікі поспех для ўладаў Беларусі, аднак ён не адкрые для Беларусі ўсе згубленыя праз санкцыі магчымасці. Пра гэта ў каментары «Белсату» расказаў эксперт у сферы гандлю ўгнаеннямі, які захацеў застацца ананімным.