Naviny

Тэракт у Сіднэі ўчынілі бацька і сын, яны забілі 15 чалавек

Страляніна ў Сіднэі
Ратаванне параненых падчас страляніны ў Сіднэі 14 снежня 2025 года. Фота: aljazeera.com

Колькасць загінулых у выніку страляніны на пляжы Бондай у Сіднэі ў нядзелю 14 снежня падчас святкавання габрэйскага свята Ханукі вырасла да 16 чалавек. Сярод іх – 15 ахвяраў тэрарыстаў і адзін з стралкоў. Шпіталізаваныя 42 чалавекі ва ўзросце ад 10 да 87 гадоў.