Naviny

Спецпасланнік Трампа расказаў, пра што яшчэ размаўляў з Лукашэнкам падчас перамоваў

Спецпасланнік Донадлда Трампа Джон Коўл адказвае на пытанні афіцыйных беларускіх СМІ. Фота: БелТА
Спецпасланнік Доналда Трампа Джон Коўл адказвае на пытанні афіцыйных беларускіх СМІ. Фота: БелТА

12 і 13 снежня ў Менску адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША ў справе Беларусі Джонам Коўлам. Са словаў амерыканскага прадстаўніка, сустрэчы былі «вельмі прадуктыўнымі» і закранулі як двухбаковыя адносіны, так і міжнародныя канфлікты.