Naviny

Цяпер толькі ў Br. AliExpress забраў у акаўнтаў з Беларусі права выбіраць валюту для аплаты – выходзіць даражэй

Купля ў інтэрнэце
Купля ў інтэрнэце. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Cup of Couple, pexels.com

Карыстальнікі з Беларусі заўважылі, што цяпер не могуць аплаціць свае заказы ў AliExpress ніякімі валютамі, акрамя беларускай. На сайце і ў дадатку перастала быць даступнай магчымасць выбраць, напрыклад, долар ці еўра.