Naviny

Блогера, які ў Горадні збіраў грошы на лячэнне Вані Стацэнкі і частку забраў сабе, усё ж адправілі ў СІЗА

Блогеры Міхаіл Драгун і Еўгенія Тарасенка
Блогеры Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка. Крыніца: iceedvard, Instagram

На 17-гадовага Міхаіла Драгуна, які ў Горадні разам з сяброўкай збіраў грошы на лячэнне цяжкахворага дзевяцігадовага Вані Стацэнкі, завялі крымінальныя справы. Раней паведамлялася, што блогераў адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Цяпер жа хлопец пад вартай у СІЗА, а следчыя дагэтуль «штодня ўсталёўваюць новыя факты». Пра гэта паведамілі ў СК Беларусі і распавялі дэталі справы.