У Threads разгарнулася абмеркаванне магчымага пераезду з Расеі ў Беларусь. Нагодай стала пытанне расіянкі, якая пацікавілася ўмовамі жыцця і працы ў нашай краіне, асобна папрасіўшы адказваць «без палітыкі». Аднак без яе размова не абышлася: у абмеркаванні ўдзельнічалі як расіяне, якія ўжо пераехалі ў Беларусь, так і беларусы. І іх ацэнкі вельмі моцна адрозніваліся.