Naviny

Больш за 180 мігрантаў трапілі ў Польшчу праз тунэль пад беларуска-польскай мяжой

img
Тунэль пад беларуска-польскай мяжой. Фота: Памежная ахова Польшчы

Польскія памежнікі выявілі чарговы падкоп на польска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Тунэль знайшлі ў ваколіцах населенага пункту Нараўка ў Падляскім ваяводстве, паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы.