Урад зацвердзіў пералік дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм на 2026-2030 гады. Спіс праграм быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент фармальна адкрывае новую пяцігодку, аднак па сваёй структуры і набору прыярытэтаў шмат у чым паўтарае праграму, якая дзейнічала ў 2021-2025 гадах.