Курс долара паводле Нацбанку на 12 снежня вырас адразу 3,26 капейкі – да 2,9341 рубля. Эканамістка Настасся Лузгіна ў каментары «Белсату» адзначыла, што гэта кароткачасовыя ваганні, і пра нестабільнасць на валютным рынку казаць не выпадае.