Дзяржтэлеканал СТБ абвясціў пра «прарыўную распрацоўку» беларускіх навукоўцаў у лячэнні раку, прадставіўшы яе як будучую вакцыну супраць пухлінаў. Аднак даступная інфармацыя паказвае толькі раннія лабараторныя даследаванні без даказанай эфектыўнасці, тым часам як асноўныя фармкампаніі свету даўно развіваюць такія падыходы і тэстуюць іх на пацыентах.