Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць уліку беларускага пытання пры перамовах пра мір ва Украіне і адзначыла неабходнасць усталявання доўгатэрміновай бяспекі ў рэгіёне.