Савет Міністраў Беларусі ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект «Аб змяненні законаў у пытаннях пенсійнага забеспячэння». Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал Pravo.by. Дакумент абмяжоўвае магчымасці атрымання пенсіі пракурорскімі работнікамі, чыноўнікамі і сілавікамі.