Naviny

Вайна з ценявымі флотамі: ЗША захапілі танкер ля берагоў Венесуэлы, украінцы – падбілі ў Чорным моры

Украінскі дрон атакуе танкер ценявога флоту РФ. Скрыншот з відэа: Українська правда / Telegram
Украінскі дрон атакуе танкер ценявога флоту РФ. Скрыншот з відэа: Українська правда / Telegram

Ценявыя флоты Расеі і Венесуэлы, задзеяныя ў пастаўках нафты, нясуць страты ў супрацьстаянні з Украінай і ЗША адпаведна. За мінулыя содні сталася вядома пра атакі на два падсанкцыйныя танкеры.