У цэнтры Вільні 10 снежня прайшла акцыя пратэсту перавознікаў, чыя тэхніка застаецца ў Беларусі. На фурах развесілі чорныя шары – як сімвал жалобы па галіне, якая, паводле ўдзельнікаў акцыі, перажывае самы цяжкі крызіс за апошнія дзесяцігоддзі. Тысячы адзінак тэхнікі застаюцца заблакаванымі ў Беларусі, бізнес нясе мільённыя страты, а многія літоўскія перавознікі сур'ёзна разглядаюць магчымасць пераносу кампаній за мяжу. Пры гэтым значная частка ўдзельнікаў акцыі падкрэслівае: галоўнай прычынай зацяжнога крызісу яны лічаць не толькі рэжым Аляксандра Лукашэнкі, але і адсутнасць своечасовых і рашучых крокаў з боку ўраду Літвы. Са словаў перавознікаў, менавіта гэтая камбінацыя – ультыматумы Менску і бяздзейнасць Вільні – зрабіла іхнае становішча бязвыхадным.