Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) апублікавала спіс з першых дзевяці спартоўцаў з Беларусі і Расеі, якім дазволена ўдзельнічаць у адборачных (кваліфікацыйных) спаборніцтвах да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане і Картыне. Спартоўцы будуць мець нейтральны статус. Пра гэта паведамляе FIS.