Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка прэзентавала праграму эканамічнага развіцця Беларусі. Рэформы, як плануецца, прывядуць да таго, што краіна стане рэгіянальным тэхналагічным хабам, у нас будзе «сучасная эканоміка ведаў і інавацыяў», а сярэдні заробак вырасце да $ 1500–2000. На прэзентацыі пабываў карэспандэнт «Белсату».