Піяраўская абслуга Аляксандра Лукашэнкі вылузваецца са скуры, каб апраўдаць ягоны дзіўны ваяж па экзатычных краінах. У прыватнасці, тое, што на перамовы з султанам Аману Лукашэнка прыйшоў з двума сынамі, ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант патлумачыла тамтэйшымі традыцыямі.