Naviny

«Хацелі выбіць, што я працую на ўкраінскія спецслужбы». Вызвалены палітвязень-украінец пра рэпрэсіі ў Беларусі

Аляксандр Катовіч
Аляксандр Катовіч адразу пасля вызвалення з беларускай калоніі. Фота: Аляксандр Катовіч

35-гадовы Аляксандр Катовіч – адзін з вызваленых 22 лістапада ўкраінцаў. У Беларусі яго трымалі ў зняволенні за каментары ў інтэрнэце і прымушалі прызнацца ў працы на ўкраінскія спецслужбы. Пра гэта былы палітвязень распавёў «Вясне».