Naviny

У беластоцкім прытулку сканаў актывіст з Бабруйску, якога затрымлівалі за шпіянаж

Уладзімір Усер (Лазараў). Скрыншот фільму «Чужое неба», для якога Уладзімір сам сябе і зняў. Скрыншот: «Наша Ніва»
Уладзімір Усер (Лазараў). Скрыншот фільму «Чужое неба», для якога Уладзімір сам сябе і зняў. Скрыншот: «Наша Ніва»

У веку 69 гадоў у Беластоку памёр бабруйскі актывіст і былы журналіст Уладзімір Усер (Лазараў). Апошнім часам ён жыў у шэлтары дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas у Беластоку. Менавіта там ён і сканаў пасля таго, як яго адпусцілі са шпіталя чакаць суда.