Тайланд нанёс у ноч на 8 снежня авіяўдары ўздоўж спрэчнай мяжы з Камбоджаю. Гэта адбылося пасля таго, як краіны абвінавацілі адна адну ў парушэнні пагаднення наконт спынення агню, дасягнутага пры пасярэдніцтве прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, піша Reuters.