Офіс Святланы Ціханоўскай заклікаў беларусаў выйсці на акцыю пратэсту супраць гібрыдных дзеянняў беларускага рэжыму у адносінах да Літвы. 7 снежня яна адбылася каля амбасады Беларусі ў Вільні. Там сабраліся прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, актывісты і простыя беларусы.