Злучаныя Штаты і Еўразвяз пасварыў штраф, накладзены Еўракамісіяй на сацсетку X.com. Уладальнік кампаніі Ілан Маск заклікаў зліквідаваць ЕЗ і спытаў: «Колькі часу засталося да знікнення ЕЗ?» У адказ міністр замежных справаў Польшчы параіў бізнесоўцу ляцець на Марс, бо там няма цэнзуры на нацысцкае вітанне.