Naviny

Shaman на год перанёс канцэрты ў Беларусі: не хацелі купляць квіткі?

Расейскі спявак Shaman. Фота: SHAMAN / Аднакласнікі
Расейскі спявак Shaman. Фота: SHAMAN / Аднакласнікі

Беларускія фанаты зоркі «русского мира» Яраслава Дронава з псеўданімам Shaman сёлета яго ў Беларусі не пабачаць. Чакаць яго давядзецца прынамсі год. Магчыма, замінка ў тым, што гледачы не раскупілі квіткі.