Ва ўмовах дэфіцыту на 300 тысяч працаўнікоў улады робяць стаўку на прыцягненне мігрантаў, але ў новай праграме прызнаюць, што іх будзе ўсяго 50 тысяч. У каментары «Белсату» эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, аўтар праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок», называе такі аб’ём мізэрным і не выключае, што наступным крокам уладаў можа стаць павышэнне пенсійнага ўзросту.