Кіраўнік Індыі сустрэў Пуціна каля трапа і паехаў з ім у адной машыне ў сваю рэзідэнцыю на нефармальны абед. Афіцыйных перамоваў яшчэ не было, але ў інтэрв’ю індыйскім медыям Пуцін фактычна пацвердзіў здагадкі экспертаў пра мэты візіту.