Kamentar

«Спадзяюся, той жа Сяргей Ціханоўскі падумае». Як рыхтуюцца да выбараў у КР і што з патэнцыйнымі кандыдатамі?

img
Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан падчас прэс-канферэнцыі. Варшава, Польшча. 31 ліпеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў Беларусі 4 снежня абвясціла дату выбараў у склад чацвертага склікання – галасаванне пачнецца ў трэці тыдзень траўня 2026 года. Арганізатары абяцаюць «максімальна адкрыты і празрысты працэс», а пакуль завяршаюць працу над абноўленымі правіламі правядзення кампаніі. Дзейны спікер КР Арцём Брухан у эфіры «Белсату» апавёў пра дэталі рыхтавання і чаканні арганізатараў.