Жыхары некалькіх раёнаў Берасця ў апошнія дні паведамляюць пра гучны і страшны шум, які даносіцца з боку ЦЭЦ. Гук, па словах відавочцаў, нагадвае працу рэактыўнага рухавіка. На прадпрыемстве пацвердзілі: крыніца сапраўды знаходзіцца на тэрыторыі станцыі, але падстаў для трывогі няма.