Сярэдняя для краіны тэмпература паветра ў лістападзе 2025 года склала +3,5 °C, што на 1,9 °C вышэй за кліматычную норму. Паводле звестак Белгідрамету, такі і больш цёплы лістапад паўтараецца прыкладна раз на сем гадоў. Самым цёплым за гісторыю назіранняў застаецца лістапад 1996 года, калі сярэднямесячная тэмпература ў краіне дасягнула + 4,9 °C і перавысіла норму на 3,3 °C.