Палата прадстаўнікоў ухваліла ў канчатковым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту налета. Гэты дакумент на просьбу «Белсату» прааналізаваў эканаміст Дзмітрый Крук. Ён звярнуў увагу, што ўлады паставілі грашовую ўстойлівасць краіны ў залежнасць ад Расеі, а гэта «сітуацыя абсалютна ненармальная», бо суседняя краіна можа ў любы момант перакрыць фінансавы кран.