Лукашэнка злятаў у Кыргызстан, М’янму, Аман і Алжыр, а ягоны сярэдні сын лятаў у Інданезію. Размовы былі пра гандаль, эканамічную супрацу і інвестыцыі. Ды статыстыка гандлю і расплыўчатыя заявы пра вынікі даюць падставы меркаваць, што мэты візітаў былі не эканамічныя – або прынамсі не ў той частцы эканомікі, якая трапляе ў афіцыйныя справаздачы.