Больш за палову – 51,4 % – грамадзянаў Украіны заявілі, што гатовыя ўдзельнічаць у пратэсных акцыях у выпадку, калі ўкраінская ўлада пагодзіцца на непрымальныя кампрамісы падчас перамоваў пра завяршэнне вайны. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага кампаніяй Info Sapiens на замову цэнтру «Новая Еўропа».