Шмат якія беларусы, што абслугоўваюцца ў польскім Bank PKO, атрымалі паведамленні аб тым, што іхныя банкаўскія аперацыі могуць быць заблакаваныя, калі яны не дадуць сапраўдных дакументаў, якія пацвярджаюць права пражываць у Польшчы. Гаворка ідзе пра папярэджанне аб прыпыненні доступу да інтэрнэт-банкінгу і мабільнага банкінгу, немагчымасці карыстацца сістэмай імгненных плацяжоў BLIK і блакаванні банкаўскай карты. У паведамленнях таксама сказана, што абслугоўванне рахунку ў такім выпадку будзе даступнае толькі праз аддзяленне банку.
Naviny
Найбуйнейшы польскі банк папярэдзіў беларусаў без ВНЖ аб магчымым блакаванні рахункаў