Naviny

Гірлянды на вокнах могуць стаць прычынай штрафу

Гірлянды на вакне
Гірлянды на вакне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Luke Southern / Unsplash.com

У Беларусі прамой забароны на гірлянды на вокнах няма, аднак у шэрагу выпадкаў святочная ілюмінацыя ўсё ж такі можа прывесці да штрафаў. Адказнасць надыходзіць не за сам факт упрыгожвання, а за парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання або патрабаванняў пажарнай бяспекі.