Беларускі сталі часцей публічна дзяліцца асабістым ды апавядаць пра гвалт і аб'юз у стасунках, як сутыкаліся з дакучлівай увагаю, жартамі на інтымныя тэмы, недарэчнымі кампліментамі і фліртам з боку мужчынаў. Чаму такіх гісторыяў з’яўляецца ўсё больш? Пра гэта «Белсат» пагаварыў з псіхатэрапеўткаю Ганнаю Матуляк.