Кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» інстытуту Chatham House Рыгор Астапеня ў эфіры «Студыi «Белсат» тлумачыць, чаму падтрыманне саюзу з Расеяй вырасла да рэкордных 44 %, у той час як вайну супраць Украіны падтрымліваюць толькі 27 % беларусаў. Паводле яго, вызначальнаю была ізаляцыя ад Захаду, якая звузіла магчымасці выбару і змяніла паводзіны людзей. Ён падкрэслівае, што Беларусь аказалася фактычна закрытай з заходняга боку і цяпер шмат хто «ўпіраецца ў расейскую сцяну», бо іншых адкрытых кірункаў проста няма.