Надоечы Лукашэнка абурыўся «смярдзючымі маршруткамі» і чэргамі на іх, даручыў ураду замяніць мікрааўтобусы аўтобусамі ці нават электробусамі. Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч у размове з «Белсатам» адзначыў, што развязаць праблему дапамагла б супраца дзяржавы з прыватнымі перавознікамі, аднак замест гэтага проста адкрыюць узорны маршрут з электробусамі паміж Шкловам і Александрыяй.