Naviny

Дэлегацыя ЗША прыбыла ў Маскву, каб абмеркаваць з Пуціным мірны план аб Украіне

Пасланнік Доналда Трампа Стывэн Ўіткаф і Уладзімір Пуцін. 25 сакавіка 2025 года. Фота: http://kremlin.ru/
Пасланнік Доналда Трампа Стывэн Ўіткаф і Уладзімір Пуцін. 25 сакавіка 2025 года. Фота: http://kremlin.ru/

У аўторак, 2 снежня, у Маскве адбудуцца перамовы паміж Уладзімірам Пуціным і амерыканскай дэлегацыяй, у склад якой уваходзяць спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стывэн Ўіткаф і зяць Доналда Трампа Джэрэд Кушнэр. Бакі абмяркуюць абноўлены мірны план аб Украіне.