Shuflyadka

Дзе беларусам можна хутчэй атрымаць грамадзянства? Сабралі краіны і ўмовы

img
Беларускі пашпарт. Фота: Белсат

Польшча, дзе жыве асноўная частка беларускіх мігрантаў, плануе зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да атрымання грамадзянства. Для шмат каго з беларусаў, якіх рэжым Лукашэнкі пазбавіў магчымасці падаўжаць або мяняць пашпарт за мяжою, гэта можа азначаць яшчэ адзін пераезд – у краіну, дзе атрымаць грамадзянства можна прасцей і хутчэй. «Белсат» параўнаў умовы атрымання грамадзянства ў Еўропе для беларусаў, у якіх няма сваякоў, партнёраў і каранёў у іншых краінах – толькі цярплівасць.