Ёй 17, яму 30. Яна рыхтуецца да першай сесіі – ён фінансава незалежны ад сям'і і будуе карʼеру. Яна марыць аб ідэальным хлопцу, а ён задумваецца аб стабільнай будучыні і сурʼёзных стасунках. Стасункі, калі дарослы мужчына ці хлопец сустракаецца з юнай дзяўчынай, – распаўсюджаная гісторыя не аднаго пакалення. Чаму прыцягваюцца людзі з рознымі жыццёвымі этапамі, назапашаным вопытам і прыярытэтамі? Чаму такія пары – усё яшчэ частая зʼява, «Белсату» распавяла псіхатэрапеўтка з 20-гадовым досведам і дырэктарка Еўрапейскага інстытуту сучаснай псіхатэрапіі ў Вільні Ганна Матуляк.