Аб пратэсце Беларусі ў звязку з дронам, што ўпаў у Горадні, у Літве даведаліся з сацыяльных сетак. Часовага паверанага выклікалі ў беларускае МЗС праз гадзіну пасля таго, як навіны з’явіліся ў медыях, заявіла прадстаўніца літоўскага дыпламатычнага ведамства Крысціна Белікава, піша LRT.